5 тон фекалій пасля фестывалю хіпі, а Раналду і Месі больш не топ — #ІхНоравы

Міжнародныя навіны

Міжнародныя навіны / @rubanau_collage

На несанкцыянаваным фестывалі хіпі ў Германіі, які праходзіў у прыродным запаведніку, адпачыла амаль 2 тысячы чалавек. Паліцыя не стала іх разганяць... бо тыя пачалі танцаваць перад імі галяком. Калі ўсё скончылася, выявілася, што хіпі пакінулі пасля сябе каля 5 тон фекалій.

Падрабязней пра гэта і пра іншыя навіны чытайце ў нашым штодзённым аглядзе.


 

Раналду і Месі ўпершыню за 21 год не ўвайшлі ў спіс прэтэндэнтаў на "Залаты мяч"

39-гадовы партугалец Крышціяну Раналду і 37-гадовы аргенцінец Ліянэль Месі ўпершыню з 2003 года не ўвайшлі ў спіс прэтэндэнтаў на "Залаты мяч" (прыз найлепшаму гульцу ў свеце), паведамляе L'Еquipe.

Спіс з 30 намінантаў апублікавалі на сайце УЕФА.

Сёлета ўсе футбалісты, якія трапілі ў спіс, гуляюць у еўрапейскіх чэмпіянатах. З 2023 года Раналду выступае за саудаўскі клуб "Ан-Наср", а Месі — за "Інтэр Маямі" з амерыканскай лігі MLS.

У папярэднія гады Крышціяну Раналду і Ліянэль Месі не толькі стабільна траплялі ў спіс прэтэндэнтаў на "Залаты мяч", але і рэгулярна выйгравалі гэтую ўзнагароду.

Партугалец атрымліваў яе пяць разоў (2008, 2014, 2015, 2016 і 2017), а аргенцінец — восем (2009, 2010, 2011, 2012, 2015, 2019, 2021 і 2023).

У спісе футбалістаў, якія атрымалі найбольшую колькасць "Залатых мячоў" за ўсю гісторыю ўзнагароды (уручаецца з 1956 года), Месі займае першае месца, а Раналду — другое.
 

14-гадовы вучань забіў чатырох чалавек у амерыканскай школе

4 верасня ў школе "Апалачы" ў амерыканскім горадзе Уіндэр, штат Джорджыя, адбылася страляніна — чатыры чалавекі загінулі, яшчэ дзевяць атрымалі раненні.

Паводле звестак крыніц CNN, колькасць пацярпелых можа дасягаць трыццаці.

Агонь, як мяркуецца, адкрыў падлетак — 14-гадовы вучань школы "Апалачы" Кольт Грэй. Ён затрыманы ФБР. Паводле кіраўніка Бюро расследаванняў штата Крыса Озі, Грэю выставяць абвінавачанні ў забойстве. Прычым судзіць яго будуць як паўналетняга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі