Варанецкі: БНР — беларускі праект, і сённяшняя Беларусь — таксама народны праект

Варанецкі: БНР — беларускі праект, і сённяшняя Беларусь — таксама народны праект

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэпублікі — значная падзея ў гісторыі нашага народу. Пра гэта ў інтэрв'ю nn.by паведаміў старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі, былы намеснік міністра замежных справаў і быыл начальнік упраўлення замежнай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта. 

Варанецкі праводзіць паралелі паміж стварэннем БНР і цяперашняй Рэспублікай Беларусь: "БНР — гэта быў беларускі праект, не нямецкі і не савецкі. І калі правесці паралелі, а яны напрошваюцца самі сабой, сённяшняя незалежная і суверэнная Беларусь — гэта таксама беларускі праект, наш, агульнанародны".

Дэпутат назваў "мяккую беларусізацыю" непазбежным і аб'ектыўным працэсам. На яго думку, папрокі за гэты працэс гучаць не ад афіцыйных расійскіх прадстаўнікоў, а ад нейкіх палітычных сілаў. Але і ў самой Расіі, кажа Варанецкі, ідзе кансалідацыя грамадства і ўмацаванне нацыянальнай самасвядомасці. "Таму, упэўнены, на дзяржаўным узроўні ў Расіі з разуменнем павінны ставіцца да аналагічных працэсаў у другіх краінах, тым больш калі гаворка ідзе пра сяброўскія і братнія краіны. /.../ Я б не сказаў, што нам акрэслены нейкія чырвоныя рысы. Проста кожная краіна мае свае нацыянальныя інтарэсы. І гэта трэба ўлічваць у сваёй замежнай палітыцы", — акрэсліў ён адносіны паміж Беларуссю і Расіяй.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі