Варшава сустракала свайго прэзідэнта
Труну з целам Леха Качыньскага жалобны картэж прывёз у прэзідэнцкі палац. Аддаць даніну павагі першай асобе дзяржавы на варшаўскія вуліцы выйшлі сотні тысяч чал
Самалёт з целам загінулага ў
авіякатастрофе пад Смаленскам прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага
каля 16-й гадзіны ў нядзелю прызямліўся ў варшаўскім аэрапорце. Спецсамалёт суправаджалі
знішчальнікі МіГ-29, у аэрапорце рэйс сустракала ганаровая варта Войска
Польскага.
Жалобны картэж з целам Леха Качыньскага рушыў
з аэрапорта па вуліцах Варшавы ў бок прэзідэнцкага палаца. Паўсюль яго
сустракалі натоўпы людзей, якія стаялі на шляху праезду картэжу.
Дата пахавання пакуль невядомая.
Дачка прэзідэнта Леха Качыньскага. Фота — gazeta.pl
Ніжэй здымкі Насты Ільіной: