Вайскоўцы дапамаглі самцы зубра патрапіць у Польшчу да суродзічаў

Самка зубра Манька / facebook.com/bialowieskipn
Самка зубра Манька / facebook.com/bialowieskipn

Вайскоўцы дапамаглі самцы зубра трапіць у Польшчу да суродзічаў. Жывёла некалькі тыдняў блукала ўздоўж плота з беларускага боку, не магла прайсці праз мяжу праз калючы дрот. Пра гэта паведамляе фэйсбук-акаўнт польскага нацыянальнага парка "Белавежская пушча".

У выніку салдаты польскага 11-га артылерыйскага палка дапамаглі супрацоўнікам нацыянальнага парку перамясціць самку зубра па мянушцы Манька. У плоце з калючага дроту ўдалося зрабіць праход, каб яна далучылася да двух суродзічаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі