Вайсковая акадэмія зняла відэа пад спевака, заблакаванага ў РФ за "экстрэмізм"
Ролік Вайсковай акадэміі пад песню "Можна, я з табой"
У акаўнце Вайсковай акадэміі Беларусі ў TikTok з'явіўся ролік пад назвай "Калі твой лепшы сябар сыходзіць у адпачынак, а ты ў нарадзе".
Ролік выклікаў здзіўленне каментатараў. Некаторыя карыстальнікі напісалі, што трэк не пасуе да відэашэрагу: "Ооо, апазіцыйныя трэкі ставіце? Зусім адарваліся ад рэальнасці", "Дык ты яе цалкам паслухай".
Здзіўленне каментатараў выкліканае тым, што для агучвання відэа выкарыстаны фрагмент песні "Можна, я з табой" беларускага спевака AP$ENT (сапраўднае імя Арсень Кісляк).
Песня стала хітом, калі музыка распавёў гісторыю яе стварэння. Яго жонку Марыю ў 2022-м асудзілі на год "хіміі" за каментар у сацсетках. Пасля гэтага яны абое тэрмінова пераехалі ў Грузію. Пра гэты ад'езд Арсень і напісаў песню.
Сёлета 27 сакавіка расійскі музычны сэрвіс "Яндэкс.Музыка" заблакаваў старонку спевака AP$ENT па патрабаванні Раскамнагляду. У ведамстве заявілі, быццам музыка публікаваў "матэрыялы, накіраваныя на дэстабілізацыю грамадска-палітычнага становішча ў Расійскай Федэрацыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.