У Раскамнаглядзе патлумачылі, за што заблакавалі аўтара трэка "Можна я с тобой"
Арсень Кісляк (AP$ENT)
Доступ да старонкі беларускага музыкі AP$ENT — аўтара папулярнага трэка "Можна я с тобой" — заблакаваны "праз публікацыю матэрыялаў, накіраваных на дэстабілізацыю грамадска-палітычнага становішча ў Расійскай Федэрацыі". Пра гэта гаворыцца ў адказе Раскамнагляду, які атрымала выданне Forbs.
У ведамстве таксама адзначылі, што "на дадзены момант доступ да профілю выканаўцы AP$ENT абмежаваны ў сэрвісах "Яндэкс Музыка", "VK Музыка", "Гук".
AP$ENT (сапраўднае імя Арсень Кісляк) не прызнаны ў Расіі замежным агентам і не ўключаны ў пералік экстрэмістаў і тэрарыстаў. Пры гэтым яго трэк "Можна я с тобой" уваходзіць у топы ўсіх расійскіх музычных сэрвісаў. Кліп на гэтую кампазіцыю на YouTube мае больш за 9 млн праглядаў.
Кісляк нарадзіўся ў Харкаве, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі. Пасля таго, як яго жонка Марыя трапіла пад рэпрэсіі — ёй прысудзілі год хіміі за абразу Лукашэнкі — сям'я была вымушаная пакінуць краіну. Адзін з куплетаў трэка прысвечаны гэтай сітуацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.