Вайсковыя хімікі зоймуцца дэзінфекцыяй заводаў і лякарняў Мінска

Вайсковыя хімікі зоймуцца дэзінфекцыяй заводаў і лякарняў Мінска

170 вайсковых хімікаў і 60 адзінак тэхнікі з наступнага тыдня зоймуцца дэзінфекцыяй заводаў і медыцынскіх установаў Мінска супраць COVID-19. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведамляе прэс-служба Мінабароны. 

Паведамляецца, што вайскоўцы ўжо аснашчаныя штатнымі і спецыяльна падрыхтаванымі камплектамі спецыяльнай апрацоўкі. Яны маюць сучасныя сродкі індывідуальнай абароны патрэбнага класа і дэзінфікуючы раствор.

Зводны батальён сфармаваны на базе 8-й брыгады радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, паведаміў начальнік войскаў РХБ абароны Узброеных Сіл — начальнік упраўлення РХБ абароны і экалогіі Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Вячаслаў Старкоў. Па яго словах, айсковыя спецыялісты будуць апрацоўваць аб'екты як звонку, так і знутры. Акрамя будынкаў спецыялісты правядуць дэзінфекцыю участкаў мясцовасці, дарог, тэхнікі ды іншых аб'ектаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі