Венгерская кампанія апублікавала эскіз Нацыянальнага стадыёна ў Мінску (фота)
Венгерская архітэктурная кампанія “4D Architects” апублікавала эскізы Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску, які плануецца пабудаваць у парку 50-годдзя кастрычніка. Дырэктар фірмы, якая ўдзельнічае ў конкурсе, Йожеф Коса распавёў падрабязнасці праекта.
“Мы разумелі ўсе складанасці канкурэнцыі з кітайскай кампаніяй, але мы прыдумалі канцэпцыю, якую немагчыма перамагчы. Мы ўзялі за аснову стадыён у Дэбрэцэне, пабудаваны ў мінулым годзе і які атрымаў прызнанне ў свеце”, — распавядае дырэктар арганізацыі.
Коса таксама сказаў, што кошт будаўніцтва будзе складаць 81 мільён еўра. Асноўная роля генпадрадчыка была перададзена беларускай кампаніі, якая таксама можа канкураваць па сваіх прапановах з замежнымі будаўнікамі, паведамляе tribuna.com.
Фота: pressball.by