Віцэ-прэзідэнт ЗША быў на канферэнцыі, ва ўдзельнікаў якой выявілі каранавірус

Віцэ-прэзідэнт ЗША быў на канферэнцыі, ва ўдзельнікаў якой выявілі каранавірус

Скандал у ЗША. У двух удзельнікаў канферэнцыі Амерыкана-ізраільскага камітэта па грамадскіх сувязях, уплывовай лабісцкай арганізацыі, выявілі каранавірус. На гэтае мерапрыемства былі запрошаныя высокапастаўленыя амерыканскія палітыкі. Удзел у ім узялі віцэ-прэзідэнт Злучаных Штатаў Майк Пэнс, дзяржсакратар Майк Пампеа, мільярдэр Майк Блумберг, дзясяткі кангрэсменаў. Агулам канферэнцыю, якая праходзіла 1-3 сакавіка, наведалі 18 тысяч чалавек, паведамляе meduza.io.

У ЗША зарэгістравана больш за 300 выпадкаў заражэння каранавірусам. Нацыянальны аператыўны штаб па барацьбе з COVID-19 ачольвае якраз Пэнс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі