Віцябляніна затрымалі з самай буйной партыяй мефедрону ў 2018 годзе

Віцябляніна затрымалі з самай буйной партыяй мефедрону ў 2018 годзе

30 кастрычніка ў Віцебску мясцовыя супрацоўнікі міліцыі перакрылі канал пастаўкі наркатычных рэчываў з Расіі. Як паведамляе uvd.vitebsk.gov.by, яны затрымалі непрацуючага 24-гадовага віцябляніна.

Аператыўнікі мелі інфармацыю, што малады чалавек распаўсюджваў наркотыкі ў Віцебску і Віцебскім раёне. Падчас ператрусу ў яго кватэры знайшлі 851,6 грамаў наркотыку — мефедрону. Псіхатроп быў расфасаваны і гатовы для рэалізацыі.

Высветлілася, што малады чалавек купіў наркотыкі ў Расіі праз інтэрнэт-краму. 

Паведамляецца, што мефедрон — вельмі рэдкі наркотык для Беларусі. Выяўленая партыя стала самай буйной з затрыманых з пачатку года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі