Відэа матчаў Лігі чэмпіёнаў "Шальке-04" — "Рэал" і "Базэль" — "Порту"
У сераду прайшлі два матчы 1/8 фінала галоўнага кантынентальнага футбольнага клубнага турніра.
18 лютага прайшлі два матчы 1/8 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Мадрыдскі "Рэал" у гасцях выйграў у нямецкага "Шальке-04" — 2:0. Лік на 26-й хвіліне адкрыў Крышціяну Раналду (дагэтуль тры матчы запар ён не мог забіць), а на 79-й Марсэлу паставіў пераможную кропку. 10 сакавіка каманды згуляюць у Мадрыдзе.
Швейцарскі "Базэль" упусціў перамогу ў матчы з партугальскім "Порту". Пасля гола Дэрліса Гансалеса на 11-й хвіліне гаспадары поля амаль усю гульню вялі ў ліку. Аднак на 79-й Даніла да Сільва з пенальці (яго прызначылі за гульню рукой у штрафной пляцоўцы) забіў гол у адказ — 1:1. 10 сакавіка каманды згуляюць у Партугаліі.
Нагадаем, у першых матчах 1/8 фінала ПСЖ і "Чэлсі" згулялі ўнічыю 1:1, данецкі "Шахцёр" і мюнхенская "Баварыя" — 0:0.
24 лютага згуляюць "Манчэстар Сіці" — "Барселона", "Ювентус" — "Барусія" (Дортмунд), 25 лютага сустрэнуцца "Арсенал" — "Манака" і "Баер" — "Атлетыка" (Мадрыд).
Фота: Reuters
Derlis Gonzalez Goal Basel 1 - 0 FC Porto 2015 maudiid12
Derlis Gonzalez Goal Basel 1 - 0 FC Porto 2015 maudiid12
Cristiano Ronaldo 0:1 | Schalke 04 - Real... EuropeanLeagueLiveGoal