Відэа паўфінальных матчаў футбольнай Лігі Еўропы

У чацвер, 7 траўня, прайшлі два матчы 1/2 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. Італьянскі "Напалі" на сваім полі згуляў унічыю 1:1 з украінскім "Дняпром". Давід Лопес адкрыў лік на 50-й хвіліне, але Яўген Селязнёў
на 81-й (са становішча "па-за гульнёй", якога не заўважылі суддзі) забіў гол у адказ. Украінцы маюць добрыя шанцы, каб прабіцца ў фінал.

Іспанская "Севілья" на сваім полі ўпэўнена перамагла італьянскую "Фіярэнціну" — 3:0. Два галы забіў Алекс Відаль і адзін Кевін Гамейра.

Матчы ў адказ пройдуць 14 траўня.


Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі