Відэа заяваў Лукашэнкі: пра рэформы, уладу і апазіцыю
У пятніцу Аляксандр Лукашэнка выступіў перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і чальцамі Савета рэспублікі 5-га і 6-га скліканняў. Ён выказаўся на актуальныя тэмы: пра газавыя і нафтавыя спрэчкі з Расіяй (заявіў, што Беларусь вядзе перамовы наконт нафты з Іранам), пра тое, што для беларусаў "Расія святая", што ваяваць у Сірыі і Украіне мы не будзем, згадаў пра малую колькасць гадзін беларускай мовы ў школе, выказаў незадавальненне цэнтралізаваным тэставаннем (выказаўся за сумоўе). Гаварыў кіраўнік дзяржавы і пра апазіцыю, пра камунальныя плацяжы, пра рэформы і нават пра ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю.
Лукашэнка чакае ад беларусаў дысцыпліны, беларусы ад уладаў ― рэформаў