Відэа, як ісландскі каментатар зноў не саўладаў з эмоцыямі ў жывым эфіры
Ісландскі каментатар Гудмундур Бенедзікцсан зноў не саўладаў з эмоцыямі ў жывым эфіры. І гэта не дзіўна, бо футбольная зборная Ісландыі ў 1/8 фіналу перамагла зборную Англіі (2:1) і выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы. Упершыню ў сваёй гісторыі! Калі ісландцы забілі другі гол, каментатар пачаў крычаць, а пасля — віскатаць (гл. відэа).
Гудмундур Бенедзікцсан стаў знакамітым пасля матчу Ісландыя — Аўстрыя. Калі ісландцы забілі пераможны гол, каментатар проста ашалеў, таксама крычаў і віскатаў. Відэа было выкладзена ў інтэрнэт і набрала мільёны праглядаў.