Віктар Марціновіч: Найбольш цікавыя раннія творы Святланы Алексіевіч
Святлана Алексіевіч стала сёлетняй лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры. На думку пісьменніка і журналіста Віктара Марціновіча, гэтая падзея ўздыме беларускую літаратуру на новы ўзровень. Такое меркаванне ён высказаў у размове з Еўрарадыё.
Віктар Марціновіч: “Мне вельмі падабаліся яе “Цынкавыя хлопчыкі”. Калі яна пісала пра тое, пра што ўсе навокал маўчалі, гэта вельмі кранала. Яе раннія творы найбольш цікавыя. Пра Чарнобыль усе маўчалі, а яна напісала “Чарнобыльскую малітву”. Наогул, гэта падзея паведаміць свету аб тым, што ў нас ёсць пісьменнікі, вартыя Нобелеўскай прэміі”.
Фота: tut.by