Віктар Януковіч запрасіў Аляксандра Лукашэнку на інаўгурацыю

Аляксандр Лукашэнка падчас тэлефоннай гутаркі павіншаваў Віктара Януковіча з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах і выказаў упэўненасць, што добрасуседскія адносіны паміж краінамі будуць дынамічна развівацца на прынцыпах даверу і ўзаемапавагі. Пра гэта, па звестках БелаПАН, паведаміла прэс-служба ўкраінскай Партыі рэгіёнаў, якую ўзначальвае Януковіч. Януковіч падзякаваў за віншаванні і запрасіў Аляксандра Лукашэнку на цырымонію інаўгурацыі кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Нагадаем, паводл папярэдніх звестак, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў 7 лютага Януковіч набраў 48,95% галасоў, прэм'ер-міністр Юлія Цімашэнка — 45,47%. Супраць абодвух кандыдатаў прагаласавала 4,36% выбарцаў.

Канчатковыя вынікі выбараў павінны быць абвешчаныя да 17 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі