Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Маямі, перамогшы першую ракетку свету
19-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйграла прэстыжны турнір у Маямі з прызавым фондам 4,5 мільёны долараў.
4 красавіка ў фінальным матчы яна перамагла першую ракетку свету амерыканку Серэну Ўільямс — 6:3, 6:1.
На цырымоніі ўзнагароджання пасля матчу, які ў прамым эфіры трансліраваў тэлеканал "Еўраспорт", Уільямс падкрэсліла, што забінтаванае бядро не павінна служыць апраўданнем паражэння.
Дагэтуль беларуска і амерыканка сустракаліся двойчы — на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Абодва разы перамога была на баку Ўільямс.
БелаПАН