Вінаваўца ДТЗ у Івацэвічах пачаў помсціць іншым машынам

Вінаваўца ДТЗ у Івацэвічах пачаў помсціць іншым машынам

У Івацэвічах кіроўца учыніў ДТЗ, а потым пайшоў за яго помсціць іншым машынам, інфармуе БЕЛТА.

Здарэнне адбылося ў цэнтры горада 20 лістапада каля 7:20. Мясцовая жыхарка ехала на сваім аўто па вуліцы Леніна і прытармазіла перад "ляжачым паліцыянтам" каля школы. У гэты час у яе аўто ўрэзалася машына, за рулём якой быў малады мужчына.

Пасля гэтага мужчына выскачыў са свайго аўто, пераскочыў праз капот і кінуўся бегчы. А праз нядоўгі час у міліцыю паступіла паведамленне, што непадалёк ад спіртзавода нейкі мужчына паводзіць сябе неадэкватна: кідаецца пад машыны на праезнай частцы, збіў люстэрка ў аўтамабілі. Уладальнік гэтага аўто затрымаў буяна і выклікаў міліцыю.

Медагляд паказаў, што малады чалавек быў цвярозы і не пад уздзеяннем наркотыкаў. Яго маці распавяла, што некалькі дзён таму яе сыну паведамілі пра звальненне з працы. Мужчына балюча ўспрыняў сітуацыю: страціў сон і душэўную раўнавагу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі