Вірусны эфект: 2020-ы — самы цяжкі за 20 гадоў на рынку даследаванняў

"Вірусны эфект" — новая праграма Еўрарадыё.​
"Вірусны эфект" — новая праграма Еўрарадыё.​

Попыт на маркетынгавыя і сацыяльныя даследаванні, як і на рэкламу, упаў увесну 2020 года. Заказчыкі адмаўляліся нават ад запланаваных праектаў, якія можна было праводзіць анлайн.

— Беларускі бізнес заўсёды так рэагуе на крызісы: спачатку трэба затаіцца, а потым пачынае дзейнічаць далей, — адзначае дырэктарка міжнароднага даследчага агенцтва MASMI Таццяна Лісіцкая.

Увосень як беларускі, так і замежны рынак прачнуўся, хоць планы праводзіць больш даследаванняў у спецыялістаў не рэалізаваліся. Звесткі MASMI з "палёў" паказваюць, што беларусы стаміліся ад COVID-19. Напярэдадні новага года 63% рэспандэнтаў адзначалі, што пажадалі б сабе і блізкім здароўя, 42% — каб хутчэй скончылася пандэмія, 34% — спакою.

"Вірусны эфект" — праграма, у якой Еўрарадыё пераасэнсоўвае, як змянілася і працягвае змяняцца наша жыццё пад уздзеяннем пандэміі. Чаму рана святкаваць перамогу, разважаюць нашы госці — дактары, музыканты, рэстаратары, рабочыя, кіроўцы, мастакі, арганізатары канцэртаў і фестываляў, уладальнікі клубаў, настаўнікі і іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі