Вірусолаг: ёсць рызыка заражэння каранавірусам дома
Ёсць рызыка заражэння каранавірусам дома. Праз ежу і пітво. У такім выпадку захворванне будзе развівацца па тыпу кішачнай інфекцыі. Пра гэта 5-tv.ru распавёў расійскі вірусолаг, доктар медыцынскіх навук Анатоль Альтштэйн. Праўда, па яго словах, магчымасць падхапіць каранавірус такім спосабам даволі малая.
Вірусолаг раіць "на ўсялякі выпадак" выкарыстоўваць кіпячоную ваду, мыць гародніну, садавіну, з мэтай папярэджання кішачных інфекцый праводзіць тэрмічную апрацоўку прадуктаў.
"Вельмі важным шляхам заражэння з'яўляецца шлях, калі чалавек кантактуе з паверхнямі, на якіх можа быць вірус, і пераносіць гэта на твар, нос, вочы, — кажа Альтштэйн. — ...Таму трэба праціраць гэтыя паверхні, мыць рукі часцей".
На раніцу 6 траўня ў свеце зарэгістраваныя 3,6 млн выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 257 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.