Віталь Гуркоў стаў чэмпіёнам X Сусветных гульняў ва Вроцлаве
На X Сусветных гульнях у польскім Вроцлаве 11-разовы чэмпіён свету па муай-тай беларус Віталь Гуркоў заваяваў залаты медаль. У фінале спаборніцтваў ён выйграў па ачках (29:28) у 19-гадовага ўкраінскага байца Васіля Сарокіна.
Яшчэ адзін медаль Беларусі на турніры прынёс Мікіта Шостак (81 кг): ён стаў бронзавым прызёрам з-за няяўкі на бой паляка Рафала Корчака.
У Сусветных гульнях ва Вроцлаве выступаюць больш за 3500 тысяч атлетаў са 100 краін у 31 відзе спорту. У спаборніцтвах па муай-тай прынялі ўдзел 88 байцоў у 11 вагавых катэгорыях. Яны змагаліся за 11 камплектаў узнагародаў.