"Вольны хор" заспяваў гімн "Магутны Божа" на мемарыяле "Яма"
Беларускі "Вольны хор" правёў акцыю да Міжнароднага дня памяці ахвяраў генацыду, які адзначаецца 9 снежня. На мемарыяле "Яма" хор праспяваў гімн-малітву "Магутны Божа" аб усіх без віны забітых і рэпрэсаваных.
Пры гэтым спевакі трымалі ў руках расцяжку з надпісам "Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Артыкул 127. Генацыд".
Мемарыял "Яма" створаны ў памяць пра ахвяраў габрэйскага гета Мінска — самага вялікага на тэрыторыі СССР: у ім было каля 100 тысяч чалавек. Большасць іх загінулі ў Халакосце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.