Вожычыху памылі ў пральнай машыне, і яна выжыла
Двухмесяцовая англійская вожычыха выжыла, патрапіўшы ў пральную машыну, паведамляе Press Accociation. Жывёліна забралася ў кучу бруднай бялізны, падрыхтаванай для мыцця, і мімаволі апынулася ў пральнай машыне. Нягледзячы на тое, што вожычыха прайшла ўсе стадыі мыцця, уключаючы адціск, ёй удалося выжыць.
Хатняя гаспадыня, якая знайшла памытую жывёліну, даставіла пацярпелую ў ветэрынарную клініку графства Сасэкс.
Медыкі паведамілі, што здароўю памытай вожычыхі нічога не пагражае, і пакінулі выратаваную на курс рэабілітацыі. Пацярпелай далі імя Лакі (Удачлівая).