ВУП Беларусі па выніках года знізіцца на 4% — Галоўчанка

Раман Галоўчанка / ria.ru
Раман Галоўчанка / ria.ru

ВУП Беларусі па выніках 2022 года знізіцца на 4%. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што гэтае зніжэнне значна меншае, чым разлічвалі аўтары санкцый — да 20%.

Увогуле, па словах чыноўніка, галоўнай задачай сёлета было зрабіць так, каб "краіна не заўважыла санкцыі".

Санкцыйныя меры паставілі пад пагрозу траціну валавога ўнутранага прадукту Беларусі — 21 мільярд долараў. "Трэба было працаваць так, каб краіна не заўважыла санкцыі. Атрымалася гэта ці не, не нам ацэньваць. Але шмат у чым атрымалася. Кажу пра гэта з апорай на аператыўныя даныя. Будзе намінальнае скарачэнне ВУП. Напэўна, каля 96% мы працуем — крыху ніжэй, чым у Расійскай Федэрацыі. Хоць маштаб санкцый супастаўны", — дадаў Галоўчанка.

На 2023 год ён прагназуе рост ВУП Беларусі на 3,8%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі