ВУП Беларусі ў параўнанні з 2021-м знізіўся амаль на 5%

ВУП Беларусі за год скараціўся амаль на 5% / Еўрарадыё
ВУП Беларусі за год скараціўся амаль на 5% / Еўрарадыё

За студзень-верасень 2022 года ВУП Беларусі склаў 140,2 млрд рублёў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2021-га ён знізіўся на 4,7%, паведамляе Белстат. Індэкс-дэфлятар склаў 117,2%.

Пры гэтым вытворчасць сельгаспрадукцыі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак за тры кварталы павялічылася на 4,9% — да 23,9 млрд рублёў. Прырост у сельгасарганізацыях склаў 5,2% — да 19,6 млрд рублёў.

А вось вытворчасць прамысловай прадукцыі за студзень-верасень скарацілася на 6,1% — да 123,8 млрд рублёў. Прырост быў толькі ў горназдабыўной прамысловасці: там вытворчасць павялічылася на 2,35%. А ў апрацоўчай скарацілася — на 7,1%.

Найбольшае падзенне вытворчасці ў прамысловасці фіксуецца ў Мінскай вобласці — на 5,4%.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі