ВУП змяншаецца, бо не прадаецца прадукцыя, а заводы працуюць

ВУП змяншаецца, бо не прадаецца прадукцыя, а заводы працуюць

Валютны рынак стабільны а ўнутраны валавы прадукт зніжаецца ў параўнанні з мінулым годам. Сваё здзіўленне гэтым прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў выказвае на паседжанні Савета міністраў:

"ВУП ніжэйшы, чым у мінулым годзе, на 3,7% за 9 месяцаў, на 3,9% — за 10 месяцаў. Аб'ёмы прамысловай вытворчасці апошнія тры месяцы стаяць на ўзроўні 92,9%. Гэта значыць, па прамысловасці не падаем, але і не расцем", - перадае Белта словы Андрэя Кабякова.

А вось сальда гандлю таварамі і паслугамі мае найлепшы паказчык за 15 гадоў, зазначае прэм’ер — 1,2 мільярда долараў за 9 месяцаў.

ВУП змяншаецца, бо не прадаецца прадукцыя, а заводы працуюць

Чаму ж падае ВУП, тлумачым прэм’еру з дапамогай экспертаў.

Беларускую прадукцыю не купляюць, Расійскі рынак для нас зменшыўся. Такія прычыны называе Вадзім Іосуб, старшы аналітык “Альпары”.

“Упалі кошты на нафту, таму падаюць кошты на прадукты нафтаапрацоўкі. Сціснуўся традыцыйны для нас рынак Расіі. Разгон ВУП, дзякуючы ўнутранаму попыту, ад яго адмовіліся. Грошы, каб павысіць заробкі, не друкуюць. Бо такі рост прыводзіць да дэстабілізацыі эканомікі, абвалам”.

Ці будзе ВУП падаць далей, залежыць ад беларускага ураду. Бо без сістэмных рэформаў нічога не зменіцца. Такі прагноз Вадзіма Іосуба.

ВУП змяншаецца, бо не прадаецца прадукцыя, а заводы працуюць

Фінансавая стабільнасць цяпер для ураду важнейшая за рост ВУП, мяркуе эканаміст Сяргей Чалы.

“Высветлілася, што ўсе прадпрыемствы мусяць жыць ва ўмовах бюджэтных абмежаванняў. Вяртаць крэдыты, а не жыць на субсідыях. У нас вялікая доля прадпрыемстваў магла працаваць і нешта рабіць толькі ва ўмовах рызыкі для макраэканомікі. І пакуль з імі пытанне не вырашыцца, будзе такая сітуацыя”.

ВУП змяншаецца, бо не прадаецца прадукцыя, а заводы працуюць

Кабякоў хоча, каб Саўмін "пашырыў вузкія месцы ў эканамічным развіцці"

Па словах прэм'ер-міністра, па выніках студзеня-верасня эканамічнага росту не адбылося...

Атрымліваецца, прадпрыемствы не зарабляюць на продажы, людзі не зарабляюць, працуючы на прадпрыемствах, прадукцыю не набываюць. Таму і няма росту ВУП.

ВУП — валавы унутраны прадукт, агульны паказчык усіх вырабленых тавараў і паслуг. Гэта самы распаўсюджаны інструмент ацэнкі эканомікі краіны. “Валавы” значыць, што з яго дапамогай ацэньваецца ўся вытворчасць. “Унутрнаны” значыць, што ацэньваецца вытворчасць у межах адной краіны.

Фота: forexaw.combel.biz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі