Вялікі тэатр оперы і балета адзначае 80-годдзе з дня свайго заснавання

23 траўня 1933 года на базе Беларускай студыі оперы і балета быў створаны Дзяржаўны тэатр оперы і балета. Сучасны Вялікі тэатр мае разнастайны рэпертуар, які ўключае каля 60 опер і балетаў. У афішы шырока прадстаўленая класіка сусветнага опернага мастацтва і спектаклі нацыянальных кампазітараў.


У новым тэатральным сезоне публіку чакае яшчэ адзін значны нацыянальны праект — балет "Князь Вітаўт" кампазітара Вячаслава Кузняцова з харэаграфіяй Юрыя Траяна, інфармуе Першы тэлеканал.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі