Вярхоўны Суд патлумачыў адмову ў скарзе ініцыятыўнай групы Статкевіча

Вярхоўны Суд не будзе разглядаць скаргу на ЦВК за адмову рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча.

"У сувязі з тым, што права на абскарджанне ў судзе адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь даецца законам толькі асобе, якая збіраецца вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь у завядзенні грамадзянскіх спраў па скаргах Н. В. Статкевіча і М. В. Храмцовой адмоўлена", — паведамляе сайт Вярхоўнага Суда РБ.

Мікалай Статкевіч, кандыдат на выбарах 2010 года, на дадзены момант адбывае пакаранне за кратамі. У траўні 2011 года ён быў прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года і асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі. Сёлета ЦВК прыняў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, але ў самой рэгістрацыі адмовіў.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі