Вярхоўны суд рэкамендаваў суддзям улічваць "паляпшэнне бізнес-клімату ў краіне"
Фота: TVI24
Вярхоўны суд звярнуў увагу суддзяў на "паляпшэнне бізнес-клімату ў краіне" і рэкамендаваў улічваць яго пры разглядзе справаў. Калі дакладней, судам нагадалі пра два дакументы: дырэктыву Аляксандра Лукашэнкі ад 27 снежня 2006 г. №2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва" і дэкрэта №7 ад 23 лістапада 2017 года "Аб развіцці прадпрымальніцтва".
Што гэта зменіць для бізнесменаў? Няўжо іх перастануць саджаць у СІЗА на час расследавання эканамічных злачынстваў? Ці іх у прынцыпе перастануць саджаць? Як яшчэ ў апошні час змяняюцца адносіны дзяржавы і бізнесу? Гэтыя і іншыя пытанне абмяркоўваем у прамым эфіры з Львом Львоўскім, старшым навуковым супрацоўнікам даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC.