Вярхоўны суд Швецыі не стаў разглядаць апеляцыю Класкоўскай
Пра гэта Вольга паведаміла маці Людміле па тэлефоне 9 снежня.
“Гэта значыць, што прысуд апеляцыйнага суда Стакгольма, вынесены маёй дачцэ 5 лістапада, застаецца ў сіле – пазбаўленне волі на 7 гадоў”, – цытуе словы Людмілы Класкоўскай радыё “Свабода”.
Вольга мяркуе, што хутчэй за ўсё яе адправяць у турму Хінсеберг. Вольга Класкоўская паведаміла маці, што мае намер звярнуцца ў Еўрапейскі суд правоў чалавека і ў іншыя судовыя еўрапейскія структуры. 23 жніўня стакгольмскі суд прызнаў грамадзянку Беларусі Вольгу Класкоўскую вінаватай у замаху на забойства свайго мужа і прысудзіў яе да васьмі гадоў турэмнага зняволення, пазней суд вышэйшай інстанцыі знізіў тэрмін пакарання да 7 гадоў.