Сёння абвесцяць прысуд па чарговай справе палітзняволенай Вольгі Класкоўскай

Вольга Класкоўская / "Наша Ніва"​
Вольга Класкоўская / "Наша Ніва"​

Сёння суд Маскоўскага раёна Брэста абвесціць прысуд па справе аб абразе міліцыянта, паведамляюць праваабаронцы. Абвінавачанай па гэтай справе праходзіць палітзняволеная Вольга Класкоўская.

Справу распачалі ў жніўні 2021 года, калі Вольга ўжо знаходзілася ў Гомельскай жаночай калоніі. Раней яе асудзілі на два гады калоніі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.

Гэтым разам падставай для крымінальнай справы стаў каментар у інтэрнэце, пакінуты ў адрас брэсцкага міліцыянта. Каментар Вольга пакінула яшчэ да арышту.

Судовы працэс аб абразе міліцыянта пачаўся напярэдадні. Аднак Вольга адмовілася ў ім удзельнічаць — сказала, што суд над ёй незаконны і несправядлівы, і ўдзельнічаць у гэтым яна не збіраецца. Затым са словамі "Жыве Беларусь" яна пакінула пасяджэнне. Разам з ёй сышла і яе маці Людміла, якая спецыяльна прыехала ў Брэст падтрымаць дачку.

"Вольга выглядае бадзёрай і прыстойнай, упэўненай у сваёй рацыі", — расказала яна пазней праваабаронцам.

Тым часам пракурор папрасіў суд прызначыць для Класкоўскай пакаранне ў 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі