Генпракурор: Пакуль мы не можам перавесці Вольгу Класкоўскую ў Беларусь

Генпракурор Аляксандр Канюк правёў 20 лютага ў Мінску прэс-канферэнцыю. Між іншым, на ёй ён расказаў аб працэсе пераводу ў Беларусь беларускі Вольгі Класкоўскай, якая адбывае пакаранне ў Швецыі.

Паводле яго словаў, Беларусь не падпісвала са Швецыяй дакументаў аб працэдуры пераводу вязняў. Аднак у асобных выпадках такое магчыма. Што тычыць Вольгі Класкоўскай, то на дадзены момант Генпракуратура Беларусі мае толькі зварот маці Класкоўскай.

Канюк: “Пакуль мы не атрымалі ўсіх неабходных дакументаў… Адсутнічае самы галоўны дакумент — яе просьба аб пераводзе ў Беларусь”.

Генпракурор Канюк паведаміў, што цяпер з дапамогай Міністэрства замежных спраў вядзецца перапіска са шведскім бокам. У выпадку пераводу Класкоўскай у Беларусь, яна будзе адбываць пакаранне па нашых законах. На яе будуць распаўсюджвацца і працэдуры, звязаныя з датэрміновым вызваленнем, адзначыў Аляксандр Канюк.

Нагадаем, беларуску Вольгу Класкоўскую асудзілі 23 жніўня 2013 года за замах на забойства цяпер ужо былога мужа Гёкая Безгіна. Ёй прысудзілі восем гадоў турэмнага зняволення і грашовую кампенсацыю ў 110 тысяч шведскіх крон на карысць былога мужа. Апеляцыйны суд Стакгольма пакінуў прысуд у сіле, але тэрмін турэмнага зняволення скараціў да сямі гадоў.  

Людміла Класкоўская хоча перавесці дачку ў беларускую турму

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі