Вольга Класкоўская просіць Мінюст Швецыі выслаць яе на радзіму
Асуджаная беларуска звярнулася ў Міністэрства юстыцыі Каралеўства Швецыя з просьбай экстрадаваць яе на радзіму.
Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на яе маці Людмілу Класкоўскую.
Некалькі тыдняў таму сама Людміла Класкоўская звярталася ў Генеральную пракуратуру Беларусі з хадайніцтвам аб пераводзе ў краіну дачкі і аб пераглядзе яе справы. Па словах Класкоўскай, Генпракуратура выйшла праз МЗС Беларусі на кампетэнтныя органы Швецыі з просьбай "даць неабходныя дакументы для разгляду пытання аб прыёме Вольгі Класкоўскай ў папраўчую ўстанову Беларусі".
Нагадаем, Вольгу Класкоўскую асудзілі на 7 гадоў турэмнага зняволення за замах на жыццё былога мужа Гёкая Безгіна. Таксама яна абавязаная выплаціць Безгіну грашовую кампенсацыю ў 110 тысяч шведскіх крон. Яе трымаюць у жаночай турме асабліва строгага рэжыму Істад на поўдні Швецыі на мяжы з Даніяй.
Фота — svaboda.org