Беларуску Вольгу Класкоўскую экстрадуюць са Швецыі ў Беларусь

Міністэрства юстыцыі Швецыі дазволіла экстрадыцыю беларускі Вольгі Класкоўскай у Беларусь. Цяпер вырашаюцца тэхнічныя пытанні, забіраць Вольгу з шведскай турмы давядзецца прадстаўнікам беларускіх праваахоўных органаў, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, беларуска Вольга Класкоўская ў жніўні 2013-га атрымала восем гадоў турэмнага зняволення за замах на забойства свайго мужа Гёкана Безгіна. У Швецыю яна прыехала ў 2011-м, узяла шлюб, нарадзіла дзіця. У сакавіку 2013 года Класкоўскую затрымалі. Ад таго часу яна знаходзіцца за кратамі.

Беларуска летам мінулага года сама папрасіла аб экстрадыцыі яе на радзіму.

Маці Вольгі Людміла Класкоўская паведаміла БелаПАН, што пасля вяртання ў Беларусь яе дачцы давядзецца пэўны час знаходзіцца ў СІЗА, а Вярхоўны суд павінен будзе вырашыць яе далейшы лёс — які тэрмін і дзе адбываць. Пры гэтым, па словах маці, ёсць шанец на ўмоўна-датэрміновае вызваленне.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі