Палітзняволеная Вольга Класкоўская выйшла на волю

Вольга Класкоўская / "Наша Ніва"
Вольга Класкоўская / "Наша Ніва"

Былая журналістка "Народнай волі" і палітзняволеная Вольга Класкоўская выйшла на волю, паведамляюць праваабаронцы. Яна цалкам адбыла свой тэрмін у Гомельскай жаночай калоніі.

Вольгу Класкоўскую затрымалі ў кастрычніку 2020 года. Першапачаткова яе асудзілі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Затым ужо ў калоніі супраць яе распачалі другую крымінальную справу — яе абвінавацілі ў "абразе прадстаўніка ўлады". Гаворка ішла пра каментар у інтэрнэце ў адрас брэсцкага міліцыянера. Пазней на спатканні з маці пасля другога суда Вольга расказала, што ёй не далі належным чынам азнаёміцца з матэрыяламі справы — следчы дазволіў паглядзець матэрыялы толькі за некалькі гадзін перад судом.

На гэтым другім судзе, які адбыўся ў студзені 2022 года, ёй прызначылі яшчэ паўтара года "хатняй хіміі". Але шляхам складання пакаранняў атрымалася 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму. За ўвесь час ў зняволенні Класкоўскую неаднаразова змяшчалі ў карцар і ў памяшканне камэрнага тыпу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі