Выбарчыя фонды адкрылі шэсць прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта

Асабістыя фінансавыя фонды адкрылі шэсць прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Беларусі, паведамляе сайт Цэнтрвыбаркаму. Выбарчыя фонды ёсць у Сяргея Калякіна, Таццяны Караткевіч, Жанны Раманоўскай, Мікалая Улаховіча, Віктара Цярэшчанкі, Сяргея Гайдукевіча.

Не стварылі свае выбарчыя фонды толькі два прэтэндэнты — кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Дарэчы, апазіцыйны палітык раней заяўляў, што будзе ствараць свой фонд толькі ў выпадку рэгістрацыі яго як кандыдата на пасаду прэзідэнта.

Нагадаем, што згодна з законам выбарчы фонд не можа перавышаць 9000 базавых велічыняў (на сёння 1,62 млрд руб.). Ствараецца ён як з асабістых сродкаў прэтэндэнта (або кандыдата), так і з добраахвотных ахвяраванняў грамадзян Беларусі і юрыдычных асоб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі