Выбары мэра Масквы: Сабянін набраў 51,27%, у Навальнага — 27,30%

У выніку, перамагае выконваючы абавязкі мэра расійскай сталіцы Сяргей Сабянін. Другога тура, на які так спадзяваўся апазіцыянер Аляксей Навальны, не будзе.



Камуніст Іван Мельнікаў атрымаў 10,72%, лідар "Яблыка" Сяргей Мітрохін — 3,52%, дэпутат Дзярждумы ад ЛДПР Міхаіл Дзегцяроў — 2,86%, кіраўнік "Справядлівай Расіі" Мікалай Левічаў — 2,80%.



Сяргей Сабянін заявіў, што яго галоўным канкурэнтам на выбарах былі праблемы Масквы.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі