Выбары ў КР: скандалы, інтрыгі, банеры і падсветка хмарачосаў — эфір

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Ніколі такога не было — і вось зноў! Гэта я пра непарыўную сувязь "Кныровіч і грошы". А дакладней, пра тое, што нейкім дзіўным чынам менавіта да выбарчага спісу, дзе сярод лідараў два бізнесмены, Кныровіч і Пракоп’еў, у калег і выбаршчыкаў узнікае шмат фінансавых пытанняў. Пачынаючы з таго, адкуль у спісу “Блок Пракоп’ева — Ягорава” грошы на рэкламныя банеры і падсветку хмарачосаў, і завяршаючы пытаннямі наконт фінансавай дзейнасці іншых удзельнікаў спісу падчас працы ў КР папярэдняга склікання…

Колькі ім каштуе ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду і адкуль грошы на фінансаванне дзейнасці “Блока...”? Чаму траціць грошы на рэкламныя банеры лічыцца больш карысным, чым размяшчэнне рэкламы ў незалежных айчынных СМІ, — яны мусяць гэта рабіць нават і без “дзякуй”? Ці ёсць падставы для “фінансавых абвінавачанняў” у бок Андрэея Ягорава? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае №3 выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева — Ягорава”, бізнесмен, блогер Аляксандр Кныровіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі