Выбары ў ЗША: Камала Харыс абышла Трампа ў апытаннях

Камала Харыс

Камала Харыс / Morry Gash/AP

Віцэ-прэзідэнтка ЗША і кандыдатка ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі Камала Харыс упершыню абышла экс-прэзідэнта, кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа ў апытаннях сярод зарэгістраваных выбаршчыкаў. Паводле абагульненых звестак некалькіх нацыянальных апытанняў, за Харыс цяпер гатовыя прагаласаваць 48% выбаршчыкаў, за Трампа — 47%.

Важным момантам з'яўляецца тое, што Камала Харыс лідзіруе ў тым ліку ў некалькіх "зменлівых штатах" — галасаванне ў іх вызначыць вынік прэзідэнцкай гонкі. Сёння Харыс аддаюць большую перавагу ў тым ліку ў Мічыгане, Вісконсіне і Пенсільваніі. Гэтыя штаты яшчэ называюць"блакітны сцяной".

У апытаннях, дзе ўлічваецца і Роберт Кэнэдзі-малодшы, які ідзе як незалежны кандыдат, перавага Харыс захоўваецца. Напрыклад, апошняе апытанне Ipsos паказала, што тады Харыс можа заручыцца падтрымкай 42%, Трамп — 37%, а Кэнэдзі-малодшы — 4%. Частка даследаванняў паказваюць, што Кэнэдзі-малодшы можа "адымаць" частку выбаршчыкаў у Трампа, хоць на старце гонкі былі гіпотэзы, што ён наадварот будзе размываць дэмакратычны электарат.

Адрыў невялікі і дынаміка можа змяніцца ў любы бок. Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць у пачатку лістапада.

Выборы в США: Камала Харрис обошла Трампа в опросах
Агрегатор результатов опросов на The New York Times

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі