Як Камала Харыс за тыдзень стала каралевай TikTok

Kamala is Brat

"Блаславіла" Харыс нават поп-зорка Charli XCX / euroradio.fm

Віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс удзельнічае ў перадвыбарнай гонцы ў якасці кандыдаткі ад Дэмакратычнай партыі менш за тыдзень (Джо Байдэн выйшаў з гонкі 21 ліпеня), але яна ўжо па многіх апытаннях ідзе упоравень з рэспубліканцам Дональдам Трампам і мае куды лепшыя пазіцыі сярод жанчын і маладых выбаршчыкаў. У барацьбе за галасы моладзі асабліва дапамагае "мемефікацыя" выбарчай кампаніі. Як ацанілі палітычныя аглядальнікі the New York Times, Харыс становіцца "культурным феноменам", як і Трамп. 

Менш чым за тыдзень Камала Харыс стала зоркай сацыяльных сетак і сапраўднай "каралевай TikTok". Гэта адбылося і дзякуючы працы яе каманды, але не толькі: у сацсетцы ўжо ёсць дзясяткі тысяч ролікаў з палітыкам, так званых "фанкамаў". Многія выкарыстоўваюць ярка-салатавы колер як адсылку да апошняга альбому поп-зоркі Charli XCX пад назвай "Brat". Ужо ў першыя дні сама артыстка напісала ў сацсетках "Kamala IS brat" ("Камала — нягодніца"), такім чынам "блаславіўшы" Харыс. Цяпер ярка-салатавы колер і шрыфт як на вокладцы альбома выкарыстоўваюць нават афіцыйныя акаўнты яе штабу.

Але найбольшыя ахопы менавіта ў фанацкіх ролікаў. Еўрарадыё сабрала некалькі — паглядзіце самі.

@flextillerson kamala harris edit to 360 by charli xcx. brat presidency #kamalaharris #kamala #biden #harris2024 #charli #charlixcx #brat #360 ♬ original sound - aly
@wuncole americans please vote for her it would be so funny #kamalaharris #kamala2024 #edit #foryou #2024election ♬ original sound - wuncole

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі