Выбух у Багдадзе: дзясяткі загінулых, каля ста параненых

Выбух у Багдадзе: дзясяткі загінулых, каля ста параненых

Больш за 60 чалавек загінула і амаль 100 паранена ў выніку выбуху, які адбыўся на рынку ў Багдадзе.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што ўзарвалася машына, начыненая выбухоўкай. У гэты час у горадзе была гадзіна-пік, таму ў зоне выбуху знаходзілася шмат людзей.

Стан многіх параненых цяпер ацэньваецца як крытычны.

Адказнасць за выбух узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Ісламская дзяржава”.

З пачатку красавіка ў Багдадзе адбылося некалькі буйных выбухаў, якія кожны раз забіралі жыцці дзясяткаў чалавек. Цяперашні выбух стаў адным з найбуйнейшых па ліку ахвяр за апошнія месяцы, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі