Выбух у доме ў Серабранцы патлумачылі суіцыдам
Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы па факце выбуху на вуліцы Пляханава ў Мінску.
Следчыя вырашылі спыніць папярэдняе расследавання па гэтай крымінальнай справе ў сувязі з адсутнасцю складу крымінальна-каральнай дзеі, перадае interfax.by.
Следствам распрацоўвала чатыры версіі выбуху. Як версіі разглядаліся няшчасны выпадак у выніку неасцярожнага абыходжання з газавым абсталяваннем, няспраўнасць газавага абсталявання, супрацьпраўныя дзеянні трэціх асоб, а таксама суіцыд. Першыя тры версіі, па словах следчых, не пацвердзіліся.
Па словах экспертаў, выбух утварыўся ад вялікай колькасці газу ў жылых памяшканнях. Каб атрымаць такую канцэнтрацыю газу, трэба не менш за дзве гадзіны бесперапынна пускаць газ з некалькіх фаерак.
Следчыя кажуць, што пасмяротная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза загінулага мужчыны выявіла ў яго псіхічны разлад з вялікай доляй верагоднасці зладзіць суіцыд.
Нагадаем, што выбух адбыўся 23 лютага. Пры выбуху загінулі 46-гадовы мужчына і 71-гадовая жанчына.
Жыхары падарванага пад'езда некалькі месяцаў не маглі вярнуцца ў свае кватэры.