Выбух у жылым доме ў Нараўлянскім раёне (фота)
Там адбыўся разрыў паравога катла. На шчасце, пацярпелых няма.
Выбух адбыўся ўдзень 27 лістапада на першым паверсе двухпавярховага жылога дома ў вёсцы Фізінкі Нараўлянскага раёна. Там разарваўся паравы кацёл, які працаваў на цвёрдым паліве. Ніхто з людзей не пацярпеў. Гаспадыня кватэры ў момант выбуху была на працы.
Як інфармуе прэс-служба МНС, выбухам разбураная сцяна, абрынулася перакрыцце паміж першым і другім паверхамі на плошчы 12 квадратных метраў. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала "парушэнне правілаў выкарыстання цеплагенеруючых прыстасаванняў". Гаспадыня забылася адкрыць кран падачы (цыркуляцыі) вады і пайшла на працу.
Жыхароў пашкоджанага будынка часова пасялілі ў іншы дом.
Фота — МНС