Выдаткі на вывад БелАЭС з эксплуатацыі ўключаць у тарыфы на электрычнасць

Выдаткі на вывад БелАЭС з эксплуатацыі ўключаць у тарыфы на электрычнасць

Выдаткі на вывад Беларускай АЭС з эксплуатацыі будуць уключаныя ў тарыфы на электраэнергію. Пра гэта, як перадае БЕЛТА, паведаміў дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Васіль Палюховіч.

"У нас усе гэтыя выдаткі будуць уключаныя ў тарыф на электраэнергію. Згодна з нашым заканадаўствам ствараюцца фонды зняцця з эксплуатацыі і іншыя фонды — страхавыя, па абыходжанні з палівам і да т.п. Гэта значыць усё, што належыць у рамках працы АЭС і яе вываду з эксплуатацыі", — удакладніў чыноўнік.

Гендырэктар БелАЭС Міхаіл Філімонаў дадаў, што канкрэтныя лічбы тарыфаў будуць названыя пасля заканчэння будаўнічых работ, калі стануць вядомыя выдаткі. "Калі мы скончым будаўніцтва, падвядзем рысу, колькі каштавалі будаўніча-мантажныя работы, пусканаладачныя, тады адпаведныя структуры разлічаць тарыфы і пададуць", — удакладніў ён.

Журналісты спыталіся, ці можна будзе на Беларускай АЭС выкарыстоўваць не толькі расійскае ядзернае паліва. Гендырэктар станцыі сышоў ад адказу, заявіўшы, што цяпер важней завяршыць будаўнічыя работы на аб'екце і выйсці на працоўныя параметры. Таму пытанне пра крыніцы паліва, маўляў, цяпер не так актуальнае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі