Выказваем занепакоенасць: у свеце шмат дрэннага. Але не толькі

Кароткі агляд сусветных навін / pixabay
Кароткі агляд сусветных навін / pixabay

Паводка ў Германіі, пратэсты ў ПАР — сёння ў свету для нас шмат дрэнных навін. Але сёе-тое добрае мы таксама для вас адшукалі.
 

15 месяцаў арышту для экс-прэзідэнта абярнуліся катастрофай

Найбуйнейшыя беспарадкі з часоў барацьбы з апартэідам узрушылі ПАР. Усё пачалося з прысуду экс-прэзідэнту Джэйкабу Зуму.

У мінулым Зума правёў 10 гадоў у турме разам з Нельсанам Мандэлам. Але яго знаходжанне ва ўладзе ў якасці прэзідэнта было азмрочана абвінавачаннямі ў карупцыі. Зума некалькі разоў праігнараваў выклікі ў суд. І ў выніку яго асудзілі. Але не за карупцыю, а за непавагу да суда.

Прыхільнікі абкружылі яго дом, каб не даць паліцыі арыштаваць Зуму. Але ў выніку экс-прэзідэнт прыйшоў у паліцыю сам.

Выражаем обеспокоенность: в мире много плохого. Но не только
Беспарадкі ў ПАР / Reuters

За гэтым надышло некалькі дзён масавых беспарадкаў. ПАР здрыганулася ад рабаванняў і гвалту. Прынамсі 72 чалавекі загінулі і больш за 1700 былі арыштаваныя. Сотні крамаў і прадпрыемстваў сталіся разрабаваныя, гандлёвыя цэнтры ў некалькіх гарадах падпалілі.

Мясцовыя жыхары ўзбройваюцца, каб абараняць сваю ўласнасць ад марадзёраў. Драбавікамі, пісталетамі, нават садовымі рыдлёўкамі. І гэта не можа не прывесці да самасуду: так, узброеная палкамі і стрэльбамі група ўжо жорстка збіла падазраваных у марадзёрстве.

Міністр абароны Насівівэ Мапіса-Нкакула папрасіў права размясціць 25 тысяч салдатаў у дзвюх правінцыях, якія пацярпелі ад гвалту. Але тыя, хто ўжо страціў сродкі да існавання і бізнес, кажуць: гэта занадта мала і занадта позна.

 

Жудасная паводка ў Еўропе

Рэкордныя ападкі выпалі ў некаторых рэгіёнах Заходняй Еўропы. Рэкі выйшлі з берагоў. У Заходняй Германіі загінулі не менш за 33 чалавекі, дзясяткі зніклі без вестак.

Кіраўніцтва федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц назвала паводку катастрофай:

"Ёсць мёртвыя, зніклыя без вестак, і многія людзі ўсё яшчэ знаходзяцца ў небяспецы".

Прынамсі шэсць чалавек загінулі ў суседняй Бельгіі. Пацярпелі і Нідэрланды. Паводка пашкодзіла многія дамы, а шэраг дамоў састарэлых давялося эвакуяваць.

 

Першыя саступкі кубінскага ўрада

Пераходзім да больш-менш добрых навін.

Падарожнікам дазволяць прывозіць на Кубу прадукты, лекі і прадметы першай неабходнасці і не плаціць за гэта імпартныя пошліны. Тэарэтычна гэта дапаможа справіцца з нястачай лекаў і прадуктаў, ад якой пакутуюць мясцовыя жыхары. Прынамсі, дазволіць ім атрымліваць дапамогу ад сваякоў, якія жывуць за мяжой.

Выражаем обеспокоенность: в мире много плохого. Но не только
Пратэсты на Кубе / Reuters

Урад прыняў такое рашэнне пасля найбуйнейшых за дзесяцігоддзі пратэстаў.

Пра гэта рашэнне абвясціў прэм'ер-міністр краіны, выступаючы ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання. І гэта гучала куды як больш прымірэнча, чым папярэдняя заява прэзідэнта: ён заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсці на вуліцы, каб "абараняць рэвалюцыю". Тую, старую рэвалюцыю 1950-х.

Новую меру ўрада яго праціўнікі ўжо назвалі занадта малой і занадта запозненай. І дадалі: яны рызыкнулі пратэставаць не дзеля такой нязначнай саступкі.

"Не, мы не хочам крошак. Мы хочам свабоды", — напісаў у твітары журналіст Ёані Санчэс.

 

Папу Францішка выпісалі з бальніцы

І яшчэ адна добрая навіна. Папу Рымскага Францішка выпісалі з лякарні. Сёння ён зноў можа вярнуцца ў Ватыкан.

Але перш чым вярнуцца, ён адправіўся ў базіліку Святой Марыі Маджорэ. Там ён узнёс малітву за ўсіх хворых, і асабліва тых, з кім пазнаёміўся ў дні знаходжання ў бальніцы.

"Давайце не будзем забываць маліцца за хворых і за тых, хто ім дапамагае", — напісаў пантыфік у твітары.

 

Вы што, хочаце як у Германіі?

Так, калі гаворка пра дарогі. У адным рускім сяле вельмі хацелі б, каб хоць бы дарогі былі як у Германіі. Але канцлер ФРГ Ангела Меркель адмовілася дапамагчы. Што?

Жыхары вёскі Верхні Карбуш — гэта недалёка ад Казахстана — на самай справе папрасілі Меркель адрамантаваць дарогу. Растлумачылі так: вёску заснавалі рускія немцы, у многіх жыхароў нямецкія карані. А галоўная дарагая ў вёсцы выглядае вось так. Здаецца, немцы зразумелі, што ёсць дарогі, за якія і яны не возьмуцца.

Відэазварот да Уладзіміра Пуціна актывісты таксама запісалі. Кажуць, вайны няма ўжо 76 гадоў. Але чамусьці і асфальту таксама няма.

Улады Омскага раёна ўжо растлумачылі, што збіраліся рабіць рамонт літаральна сёлета. А потым пералічылі кошт праекта і перанеслі на наступны год.

Адну вясёлую навіну ў гэтым даволі змрочным аглядзе мы заслужылі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі