Выкладчыца журфака БДУ Ганна Курэйчык асуджана на 15 сутак арышту
Выкладчыца журфака БДУ, дэцэнт кафедры тэлебачэння і радыёвяшчання Ганна Курэйчык асуджана на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. У панядзелак яе прызналі вінаватай у “непадпарадкаванні законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў”.
Пра затрыманне Курэйчык стала вядома 19 лютага. Яе забралі сілавікі, нягледзячы на тое, што выкладчыца была на бальнічным.
Мяркуецца, што Ганна Курэйчык патрапіла пад "зачыстку" з-за сваіх ранейшых выказванняў у сацсетках пра сітуацыю ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.