Выкладчыкі Акадэміі мастацтваў усталі на абарону адлічаных студэнтаў

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў / "Вікіпедыя"
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў / "Вікіпедыя"

З патрабаваннем аднавіць адлічаных студэнтаў да адміністрацыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў звярнуліся выкладчыкі і супрацоўнікі ВНУ. Відэазварот быў апублікаваны ў тэлеграм-канале Minsk theatre live.

"Выкладчыкі і супрацоўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адкрыта выступаюць супраць адлічэння студэнтаў. Мы лічым дзеянні адміністрацыі акадэміі незаконнымі, таму што студэнты былі адлічаныя за сваю грамадзянскую пазіцыю", — гаворыцца ў звароце.

Выкладчыкі заявілі, што не разумеюць і не прымаюць ніякіх апраўданняў такім дзеянням.

Студэнты БДАМ актыўна ўдзельнічалі ў студэнцкіх пратэстах. Трое былі адлічаныя 26 верасня — практычна адразу пасля слоў Лукашэнкі: "Хто выйшаў у парушэнне закона на несанкцыянаваную акцыю, ён пазбаўляецца права быць студэнтам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі