Вымяраць тэмпературу ў пасажыраў Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" будзе робат
Вымяраць тэмпературу ў пасажыраў Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" цяпер будзе робат, паведамляе прэс-служба Мінздароўя ў сваім Telegram-канале.
Урачыстая цырымонія яго перадачы беларускаму боку прайшла 22 красавіка. У ёй прынялі ўдзел намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" Вячаслаў Харанека, прадстаўнікі кітайскай амбасады ў Беларусі і кіраўнікі Індустрыяльнага парка "Вялікі Камень".
Як бачна па фатаграфіях, прадстаўнікі Кітая былі падчас цырымоніі ў ахоўных масках, беларускія чыноўнікі — без сродкаў абароны.
Перадача робата ў Нацыянальны аэрапорт Мінск / Прэс-служба Мінздароўя
Перадача робата ў Нацыянальны аэрапорт Мінск / Прэс-служба Мінздароўя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.