Вынесены прысуд па справе 11 наркагандляроў: ад 8 да 19 гадоў калоніі

Вынесены прысуд па справе 11 наркагандляроў: ад 8 да 19 гадоў калоніі

Мінскі абласны суд вынес прысуд па справе 11 наркагандляроў, якія спрычыніліся да гібелі падлеткаў у 2014 годзе. Чальцы злачыннай групы атрымалі турэмныя тэрміны ад 8 да 19 гадоў. Большасць будзе адбываць пакаранне ва ўмовах узмоцненага рэжыму, паведамляе БЕЛТА. У кожнага абвінавачанага будзе канфіскаваная ўся маёмасць.

Прысуд можа быць абскарджаным у вызначаным парадку.

У 2013-2014 гадах удзельнікі групы арганізавалі ў Беларусі продаж дызайнерскіх наркотыкаў. Іх аб’яднанне было своеасаблівым падраздзяленнем міжнароднай арганізацыі, якая вядзе наркабізнэс у краінах СНД. У фармаванні была адбудаваная дакладная іерархія, а прыбыткі строга кантраляваліся і размяркоўваліся паміж удзельнікамі ў адпаведнасці з адведзенай роляй.

Галоўны ўдзельнік групы і яе арганізатар Юрый Зайцаў знаходзіцца ва ўцёках, ён абвешчаны ў міжнародны вышук. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі