Вынікі матчаў 1/4 фінала футбольнай Лігі Еўропы (відэа)

"Порту" (Партугалія) выйграў у "Севільі" (Іспанія) з мінімальным лікам 1:0. Адзіны гол на 31-й хвіліне забіў Мангала. З лікам 1:0 "Ювентус" (Італія) перамог у гасцях "Ліён" (Францыя), гол на 85-й хвіліне забіў Банучы. Таксама адзіны гол, забіты на чужым полі, прынёс перамогу "Бенфіцы" (Партугалія) ў паядынку з АЗ (Галандыя). На 48-й хвіліне вызначыўся Сальвіё.



Швейцарскі "Базель" на сваім полі разграміў іспанскую "Валенсію" — 3:0. Два галы забіў Дэльгада (на 34-й і 38-й хвілінах), яшчэ адзін гол на рахунку Штокера (90-я).



Матчы ў адказ пройдуць 10 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі